Што за сумныя песні
спяваеш ты, Белая Русь!
Як валошкі на ўзмежку
тужліва яны прарастаюць.
«Ой ляцеў белы гусь…»
А куды ён ляцеў, белы гусь,
Калі ў небе тваім
толькі шэрыя гусі лятаюць?
З далячыняў сівых
наплывае самотны напеў,
Я прадоўжыць яго —
нават голас мне дай —
не вазьмуся…
Дык суцешыцца б тым,
што не толькі хацеў,
што паспеў
Праляцець над табой,
прамільгнуць над табой белым гусем…